Кошт жылля ў Мінску сёлета істотна не зменіцца

14 апреля 2014

Такое меркаванне прагучала на Міжнародным семінары па інжынірынгавай дзейнасці ў будаўніцтве. Паводле разлікаў Мінбудархітэктуры, у дамах дзяржзаказу кошт квадратнага метра складзе каля 740 долараў у эквіваленце. Памяншаць аб'ёмы будаўніцтва ў сталіцы таксама не будуць. Сёлета, як і запланавана, увядуць у строй мільён квадратных метраў жылой плошчы.


Выгадна прадаць тавары і паслугі - адна з асноўных задач будаўнічай галіны Беларусі. Экспарт у гэтай сферы сёлета вырас на 16%. У асноўным - у Расіі - у Калінінградскай і Калужскай абласцях, у Маскве і Санкт-Пецярбургу.