Стаўка рэфінансавання ў Беларусі знізілася да 11 % гадавых

18 октября 2017

Мінус паўпрацэнта. Стаўка рэфінансавання ў Беларусі сёння знізілася да 11 % гадавых. З пачатку года гэты важны эканамічны індыкатар страціў шэсць працэнтных пунктаў. Гэта вынік стабільнасці на фінансавым рынку. Падзенне стаўкі рэфінансавання дазволіць патанніць крэдыты для грамадзян і прадпрыемстваў. Нацбанк таксама адзначыў, што запаволенне інфляцыі ў жніўні ў гадавым выражэнні прырост спажывецкіх цэн знізіўся да 5,3 %.