Стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжаецца яшчэ на адзін пункт

14 июня 2017

Сёння стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжаецца яшчэ на адзін пункт і складзе 13 працэнтаў гадавых. Рашэнне прынята кіраваннем Нацбанка ў сувязі з дадатнымі тэндэнцыямі на валютным і дэпазітным рынках. Значна запаволілася інфляцыя - у параўнанні са снежнем мінулага года яна скарацілася ў 2 разы.

па тэлефоне Аляксандр Цімашэнка, начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацбанка Беларусі: "Звесткі статыстыкі гавораць пра тое, што запаволенне інфляцыйных працэсаў адбываецца больш значнымі тэмпамі, чым чакалася. У тым ліку ў сувязі з павышэннем знешняй устойлівасці і ўмацаваннем стабільнасці ў грашова-крэдытнай сферы. Так, у маі прырост спажывецкіх цэн склаў 6,1% у гадавым выражэнні. А базавая інфляцыя 5,4%".

Стаўка рэфінансавання зніжаецца пяты раз за год. З 17 да 13 пунктаў. Далейшая змена будзе залежаць ад інфляцыі, стану золатавалютных рэзерваў і плацёжнага балансу краіны.