Стаўка рэфінансавання губляе яшчэ некалькі пазіцый

25 апреля 2016

Нацбанк Беларусі заявіў пра чарговае паніжэнне базавай стаўкі. З 1 мая яна складзе 22% гадавых. Сваё рашэнне рэгулятар растлумачыў памяншэннем ціску інфляцыі. У сакавіку яна склала ўсяго толькі 0,8%. У наступныя месяцы Нацбанк чакае далейшага паніжэння тэмпаў росту цэн. Тым часам эксперты гавораць і пра большую даступнасць крэдытаў у краіне. Бо велічыня працэнтаў напроста залежыць ад памераў стаўкі рэфінансавання.