Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 9 %

20 ноября 2019
Стаўка рэфінансавання сёння зніжаецца да 9 %. Гэта гістарычны мінімум. Такое рашэнне было прынята праўленнем Нацбанка. Рэгулятар матываваў гэта адсутнасцю знешніх рызык і запаволеннем інфляцыі ў трэцім квартале. Да канца года яна не перавысіць 5 %. Такія ж прагнозы  і на 2020 год.

Зыходзячы са стаўкі рэфінансавання, разлічваюцца крэдыты,  а гэта значыць, што яны патаннеюць. Беларусы, дарэчы, усё часцей аддаюць перавагу рублёвым пазыкам замест валютных. У Нацбанку чакаюць, што такая тэндэнцыя захаваецца і ў наступным годзе.