Стаўка рэфінансавання да канца года можа знізіцца да 9,5 %

24 января 2018

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі да канца года можа знізіцца з 11 да 9,5 %. Такі прагноз Нацбанка. Гэта стане магчымым пры спрыяльнай макраэканамічнай сітуацыі ў краіне. Але такога падзення, як летась, чакаць не варта. Нагадаем, за 2017-ты стаўка рэфінансавання зніжалася 8 разоў, як і стаўкі па крэдытах. Да канца года яны дасягнулі рэкордных паказчыкаў 2006-га.