Стаўка рэфінансавання да канца года можа знізіцца да 14% гадавых

1 февраля 2017

Аб гэтым паведамілі ў Нацбанку па выніках пашыранага пасяджэння праўлення.

Рэгулятар захавае ўзважаную грашова-крэдытную палітыку і ліберальны падыход да валютнага рэгулявання. Гэта дазволіць выйсці на адназначную лічбу па інфляцыі - не вышэй за 9% гадавых. Нагадаем, летась удалося выканаць прагнозныя паказчыкі па інфляцыі, павялічыць золатавалютныя рэзервы і забяспечыць стабільнасць фінансавага рынку. Таксама спажывецкія цэны выраслі на 10,5% супраць 12% годам раней. Гэта дазволіла чатырохразова знізіць памер стаўкі рэфінансавання. Апошні раз індыкатар паменшыўся 18 студзеня да 17% гадавых.