Стартуе інвестфорум Магілёўская вобласць - шлях да поспеху!

5 ноября 2014

Беларусі і Літве трэба ствараць буйныя лагістычныя кампаніі. З такой ініцыятывай выступіў на 10-ым эканамічным форуме ў Магілёве прэм'ер-міністр нашай краіны Міхаіл Мясніковіч. Гэтаму паспрыяе і Еўразійскі эканамічны саюз, які ліквідуе бар'еры для развіцця міждзяржаўных сувязяў і свабоднага руху тавараў. І гэта дапаможа прасоўванню літоўскага бізнесу ў сумесных кампаніях з беларускім капіталам.


Х Беларуска-літоўскі эканамічны форум невыпадкова правялі ў Магілёве, бо гэты рэгіён - лідар па прыцягненні прамых літоўскіх інвестыцый. На сёння ў свабоднай эканамічнай зоне Магілёў - сем кампаній з удзелам літоўскага капіталу. А агульны аб'ём заяўленых інвестыцый - каля 140 мільёнаў еўра.


Сёння ў абласным цэнтры стартуе яшчэ адзін міжнародны інвестфорум - Магілёўская вобласць - шлях да поспеху!. Прыбудуць дэлегацыі дзелавых колаў Аўстрыі, Літвы, Турцыі, Кітая і Амерыкі.