Стандарты для харчовай і лёгкай прамысловасці для Мытнага саюза з 1 ліпеня будуць адзінымі

4 апреля 2013

А значыць, вытворцам з Беларусі, Расіі і Казахстана прыйдзецца канкурыраваць на роўных. Як мяркуюць эксперты,   гэта зменіць рынак на карысць якасці.  Як падкрэсліў прадстаўнік Еўразійскай эканамічнай камісіі на семінары ў Лідзе,  старыя нацыянальныя рэгламенты выйдуць з абароту  паступова  з мінімальнымі выдаткамі для прамысловасці.


(Валерый Карашкоў, член  калегіі (міністр) Еўразійскай эканамічнай камісіі па пытаннях тэхнічнага рэгулявання)


Да сённяшняга дня на тэрыторыі краін Мытнай тройкі дзейнічаюць 8 такіх тэхстандартаў. Усяго ж зацверджаны 31 дакумент. Спецыялісты мяркуюць - укараненне адзіных тэхнічных рэгламентаў паскорыць рэгіянальную эканамічную інтэграцыю ўнутры  Мытнага саюза і стане пляцоўкай для экспарту тавараў у астатнія краіны свету.