Стабфонды Мінска амаль запоўнены, толькi цыбулі сёлета атрымаецца на 20% больш

23 октября 2019
Стабфонды сталіцы амаль запоўнены. Нарыхтаваць на зіму неабходна 15 тысяч тон бульбы і 17 з паловай тысяч гародніны. Цыбулі сёлета атрымаецца на 20% больш - а гэта дадаткова 500 тон. А наконт яблыкаў - яны поўнасцю нарыхтаваны. У асноўным гэта беларускія, яны адрозніваюцца не толькі сакавітасцю, але і марозаўстойлівасцю. Для захоўвання прадукцыі ў буйнейшым сховішчы Мінска створаны адпаведныя ўмовы.

Папоўніць свае асабістыя запасы новым ураджаем мінчане могуць у гэтыя выхадныя. Буйная гандлёвая пляцоўка разгорнецца каля "Чыжоўка-Арэны", а таксама ў кожным раёне сталіцы - асеннія кірмашы міні-фармату.