Сярэдняя зарплата па краіне ў наступным годзе складзе каля 630 долараў

22 октября 2013

Пра гэта заявіў Міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў. Сёння ва ўрадзе разглядаюць праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэту на наступны год. Падчас дакладу Мікалай Снапкоў расказаў і аб прагнозах будаўніцтва. У 2014 годзе плануецца пабудаваць 2,5 мільёна квадратных метраў жылля. Пры гэтым у бюджэт наступнага года ўжо закладзена больш чым 13 мільярдаў рублёў на льготнае крэдытаванне.


У размове аб асноўных кірунках у эканоміцы абмяркоўвалася пытанне аб неабходнасці нарошчваць экспарт і больш актыўна прыцягваць замежныя інвестыцыі ў новыя праекты.