Сярэдняя ўраджайнасць па рэспубліцы 36,1 цэнтнера з гектара

5 августа 2015

Плюс мільён ад беларускіх аграрыяў. Намалочана на сёння без малога 4 млн тон новага ўраджаю. Сярэдняя ўраджайнасць па рэспубліцы сёлета некалькі ніжэй, чым у мінулым, - 36,1 цэнтнера з гектара. Практычна наблізілася да мільённай мяжы Брэсцкая вобласць - 961 тысяча тон хлеба. Мінская вобласць абагнала Гомельскі рэгіён - 887 і 717 тысяч тон адпаведна. Планку 500 пераадолелі Гродзенская і Магілёўская вобласці. Паўночны рэгіён перасягнуў за 200 тысяч тон збожжа. У найбліжэйшыя дні ў Беларусі суха і цяпло - гэта, вядома, станоўча адаб'ецца на ўборачнай кампаніі.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя