Сярод галоўных эканамічных трэндаў зараз імпартазамяшчэнне

28 августа 2013
Сярод галоўных эканамічных трэндаў зараз імпартазамяшчэнне. Наколькі паспяхова ў гэтым прасунулася Мінская вобласць, сёння распавёў губернатар рэгіёну Барыс Батура ў Лагойскам раёне. Паводле яго слоў, нарошчваць экспарт і памяншаць імпарт атрымліваецца за кошт стварэння малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Дарэчы, у гэтым сэнсе цэнтральны рэгіён лідзіруе - толькі сёлета пачалі працу 177 юрыдычных асоб. Паміж тым, прымаючы гэтую справаздачу губернатара, прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што ўжо другі год па суме тавараў і паслуг краіна мае станоўчае сальда.

Міхаіл Мясніковіч, Прэм'ер-міністр Беларусі: Мы можам больш рабіць для патрэб экспарту, і, зразумела, такім чынам вырашаць пытанні імпартазамяшчэння. Імпартазамяшчэнне гэта не самамэта, галоўнае, што трэба рабіць канкурэнтаздольны на сусветных рынках тавар. Калі нават мы нешта будзем набываць па імпарце, то нам трэба мець пэўны аб'ём валюты. А валюта фарміруецца, вядома, за кошт экспарту.