Адразу тры экіпажы агракамбіната "Сноў" намалацілі першыя 2 тысячы тон збожжа

1 августа 2018

Першыя сярод лепшых! Адразу тры экіпажы агракамбіната "Сноў" намалацілі першыя 2 тысячы тон збожжа. Рэкорд устаноўлены ў Нясвіжскім раёне - гэта лідар па тэмпах уборачнай ва ўсёй Мінскай вобласці. Тут плануюць завяршыць жніво да канца тыдня, калі дазволіць надвор'е.

Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я і засуху, па Мінскай вобласці ўжо ўбрана амаль палова плошчаў збожжавых.