Спіс рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка папаўняецца новымі кампаніямі

30 января 2018

Дваццаць шосты ў "Вялікім Камені" і трэці за гэты год. Спіс рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка папаўняецца новымі кампаніямі. У канцы студзеня ў яго ўвайшло яшчэ адно беларускае прадпрыемства па высокадакладнай механічнай апрацоўцы металу і пластыку. Зараз у парку актыўна працягваецца будаўніцтва - нягледзячы на капрызы надвор'я.

Будуецца ўжо другі вытворчы корпус для здачы яго ў арэнду рэзідэнтам парка. У сакавіку плануецца пачатак будаўніцтва трэцяга.