Спецыялісты працягваюць ацэньваць страты ад пастаўкі няякаснай сыравіны па нафтаправодзе "Дружба"

24 апреля 2019

Спецыялісты працягваюць ацэньваюць  страты ад пастаўкі няякаснай расійскай сыравіны  па нафтаправодзе "Дружба"  на беларускія НПЗ і еўрапейскім спажыўцам.  Толькі фактычная шкода (па самых папярэдніх ацэнках)  можа перавысіць некалькі сотняў мільёнаў долараў.  Зараз з прыцягненнем незалежных экспертаў і спецыялістаў БелГПП  юрыдычна  фіксуюцца ўсе моманты пашкоджання дарагога нафтавага абсталявання.  Нагадаем таксама, што напярэдадні  Беларусь прыпыніла экспарт светлых нафтапрадуктаў да вырашэння пытання з пастаўкай няякаснай сыравіны з Расіі.  Калі пытанне вырашыцца, магчыма і аднаўленне паставак для прэміяльнага еўрапейскага рынку. 

Аляксандр Міхневіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бельгіі,   пастаянны  прадстаўнік Беларусі пры ЕС: "Ёмістасць рынку вялізная, але мы займаем тую нішу менавіта дзякуючы канкурэнцыі вельмі высокай і таму, што існуе пэўны бар'ер. Канкурэнцыю мы зможам толькі павышэннем якасці і цаной пераадолець. А вось бар'еры, гэта мы павінны ўсе разам падумаць і на гэта настроіцца. Мы як пасольства будзем дапамагаць, як дыпламаты. А вытворцы, канцэрн і,  калі трэба,  урад павінны прымаць такія меры, каб наша прадукцыя была больш канкурэнтная".

Нагадаем, толькі за год Беларусь экспартуе парадку 11 мільёнаў тон нафтапрадуктаў  на суму каля 5,5 мільярда долараў.  Асноўныя рынкі збыту - гэта краіны Еўрапейскага саюза і Украіна.