Спецыялісты Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве распрацавалі новую канцэпцыю вядзення раслінаводства

29 июля 2019

Пераменлівы клімат усё ж ускладняе працу аграрыяў у палях. Апошнія некалькі гадоў збожжавыя і зернебабовыя культуры пакутуюць з-за працяглых засушлівых перыядаў. Недахоп вільгаці часам значна ўплывае на ўраджайнасць. Спецыялісты Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве распрацавалі новую канцэпцыю вядзення раслінаводства. Рэкамендацыі навукоўцаў накіраваны ў Міністэрства сельскай гаспадаркі. Згодна з ёй, неабходна паступова змяняць структуру пасяўных плошчаў і аддаваць перавагу азімым і больш засухаўстойлівым культурам, такім як жыта і проса.

На селекцыйнай вытворчасці цэнтра па земляробстве НАН Беларусі вядзецца праца над новымі культурамі, якія ва ўмовах змянення клімату павінны заняць сваё месца на палях і дэманстраваць добрыя паказчыкі ўраджайнасці і ўстойлівасці.