Спецыялісты добра ацэньваюць ураджайнасць культур, якія перапрацоўваюць для патрэб АПК

30 июля 2019

Значная частка збожжавых  новага ўраджаю паступае на камбінаты хлебапрадуктаў. Адзін з найбуйнейшых, у Барысаве, кожны дзень прымае па тры-чатыры тысячы тон збожжа. Пры неабходнасці яго могуць і дасушыць. Тут жа  перапрацоўваюць рапс - з гэтай культуры робяць алей і жмых: энергетычныя дадаткі да кармоў  жывёлам і птушкам. У цэлым спецыялісты добра ацэньваюць ураджайнасць розных культур, якія перапрацоўваюць для патрэб аграпрамысловага комплексу.

Анатоль Леаненка, в. а. гендырэктара Барысаўскага камбіната хлебапрадуктаў: "У нас у асноўным,  на што мы робім стаўку  - гэта паўднёвыя раёны: Нясвіжскі, Капыльскі. І сёння Нясвіж ужо закрыў 56 % дзяржзаказа з 14500 тон збожжа. Ураджай нашмат вышэй і якасней. Нас у першую чаргу цікавіць пшаніца з высокай клейкавінай, бо ў нас ёсць свая макаронная фабрыка".

Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў актыўна гандлюе з Расіяй і краінамі Сярэдняй Азіі, у тым ліку Узбекістанам, а нядаўна тут рэалізавалі буйны кантракт на пастаўку жытняй мукі ва Украіну.