Стварыць мяса-малочныя вытворчасці Беларусь мае намер і ў сталіцы Казахстана

29 августа 2013

Размова ідзе аб дзяржаўным праекце Харчовы пояс Астаны. Сёння гэты намер быў яшчэ раз афіцыйна пацверджаны падчас пасяджэння міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі ў Гродне. Акрамя таго, сур'ёзна разглядаецца і стварэнне сумеснага індустрыяльна-тэхналагічнага парку ў Акмалінскай вобласці.


Сёння кіраўнікі дэлегацый падпісалі двухбаковы пратакол і абмеркавалі перспектывы выканання новай дарожнай карты паміж Беларуссю і Казахстанам.