Стварэнне інавацыйнага цэнтра абмеркавалі на канферэнцыі "Ініцыятыва "Пояс і шлях"

27 мая 2019

Стварэнне інавацыйнага цэнтра на базе "Вялікага каменя" абмеркавалі сёння на канферэнцыі "Ініцыятыва "Пояс і шлях". Навукоўцы Беларусі і Кітая разгледзелі вынікі працы індустрыяльнага парка і вызначыліся з задачамі і перспектыўнымі кірункамі дзейнасці на найбліжэйшы час. Акцэнт на эканоміку ведаў і стварэнне інавацыйных, а не сыравінных, перапрацоўчых або зборачных вытворчасцяў.

Лі Пін, дырэктар Інстытута колькаснай і тэхнічнай эканомікі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук: "Беларусь з'яўляецца галоўным звяном, мостам паміж краінамі Азіі і Еўропы. Мы дзелімся вопытам і тымі рэформамі, якія дазволілі стаць кітайскай эканоміцы другой у свеце. Такое цеснае супрацоўніцтва вельмі важна для развіцця эканомік дзвюх краін. Праца індустрыяльнага парка - гэта новыя рабочыя месцы, развіццё горада і краіны".

У стварэнне інфраструктуры ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" інвеставана каля 80 мільярдаў долараў. Індустрыяльны парк "Вялікі камень" - самая буйная зона гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Кітая за мяжой. Там ёсць усе ўмовы для прыцягнення інвестыцый. За 3 з паловай гады працы на праекты і будаўніцтва інжынерна-транспартнай інфраструктуры прыцягнута 390 мільёнаў долараў.