Стварэнне дзяржкарпарацыі сельгасмашынабудавання абмеркавалі на Бабруйскаграмашы

19 февраля 2021
Своечасова аказаная дзяржпадтрымка дазваляе развіваць  важныя для краіны прадпрыемствы! Гэта адзначыў сёння прэм'ер Раман Галоўчанка падчас рабочага візіту  на Бабруйскаграмаш. Некалькі гадоў таму здавалася - са страт гэтай вытворчасці не выбрацца. Але фінансавае падсілкоўванне дало станоўчыя вынікі. За два гады даход практычна патроіўся. Зараз у холдынгу шэсць прадпрыемстваў! Наперадзе - новы інвестпраект на 5 гадоў. Кошт - 20  мільёнаў рублёў. Грошы пойдуць на мадэрнізацыю, якая ўжо ідзе.  Пасля яе завяршэння  разлічваюць павялічыць на трэць аб'ёмы вытворчасці. Таксама сёння абмяркоўваўся і новы праект у сельгасмашынабудаванні - стварэнне дзяржкарпарацыі. Пытанне пакуль дэталёва вывучаецца.

Раман Галоўчанка, прэм'ер-міністр Беларусі: "З'яўленне такой структуры дазволіць вырашыць шэраг праблемных пытанняў. Першае з іх - скарачэнне выдаткаў. Гэта самае галоўнае. Выдаткі можна скараціць за кошт таго, што трэба перабудаваць тэхналагічную палітыку, прыбраць дублюючыя вытворчасці на роднасных прадпрыемствах, аптымізаваць усе працэсы. Другая задача - такога роду структура, паводле нашых задумак, павінна стаць больш надзейным пазычальнікам, які будзе мець доступ не толькі да беларускага рынку капіталу, але і будзе мець боьш лёгкі выхад на міжнародныя рынкі". 

Пад запыты рынку

Аб тым, як трэба хутка перабудоўвацца пад запыты рынкаў, гаварылі ў Бабруйскай друкарні Непагодзіна. Раней тут друкавалі ў асноўным бланкі, талончыкі, білеты. Але  з прыходам лічбавых тэхналогій попыт на папяровую прадукцыю падае. Друкарня здолела знайсці новую нішу, якая займае ўжо больш за палову аб'ёму вытворчасці,  - этыкеткі і пакаванне для  харчовых прадуктаў.  Зараз манціруюць лінію для водціску электроннага кода, які шырока ўжываецца пры маркіроўцы тавараў у ЕАЭС.