Сучасныя збожжаўборачныя машыны папоўняць аўтапаркі гаспадарак Гомельскай вобласці

17 июня 2019
Амаль паўсотні сучасных збожжаўборачных машын у найбліжэйшы час папоўніць аўтапаркі гаспадарак Гомельскай вобласці. Першая партыя з 8 камбайнаў айчыннай вытворчасці ўжо сёння адправілася па адрасах. Гусенічныя, колавыя агрэгаты для ўборкі збожжавых і кукурузы на зерне. У кожным - прасторная кабіна, бартавы камп'ютар і кандыцыянер. Магутнасць - 12 кілаграмаў збожжа  за секунду. Уся тэхніка  набытая за сродкі абласнога бюджэту. Сярод закупленых ёсць і класіка, і камбайны новага пакалення, якія працуюць на газавым паліве: яно больш экалагічнае і эканамічна выгаднае. Пакуль такіх машын паставяць у гаспадаркі 8, у перспектыве  пашырэнне іх прысутнасці на беларускіх палях. Будуць закуплены і дадатковыя газазапраўшчыкі.

Сёлета ў Гомельскай вобласці плануюць абнавіць аўтапарк больш чым на паўтары тысячы адзінак.  600 з іх ужо дастаўлены ў гаспадаркі. Гэта энерганасычаныя трактары, грузавыя аўтамабілі МАЗ і камбайны.