Сучасныя тэхналогіі і самыя перспектыўныя запасы калійнай солі

17 мая 2016

У Петрыкаве сёння прайшла першая праходка шахтных ствалоў, паякіх будуць здабывацца карысныя выкапні. Будучы горна-ўзбагачальны камбінат, які будуюць тут жа, пачне новы этапразвіцця раёна. Тут з'явяцца каля двух тысяч рабочых месцаў. А звыхадам на праектную магутнасць на камбінаце будуць здабываць іперапрацоўваць каля трох мільёнаў тон калійных угнаенняў за год. Агульны кошт інвестпраекта - прыкладна паўтара мільярда долараў.

Як дабрацца да самага каштоўнага - у рэпартажы Вольгі Халадовіч.Гэтая пагрузная машына адбірае пароду адразу пасля ўзрыву.Глыбіня ў гэтай студні - больш за 800 метраў. Менавіта там, насамым дне, калійная соль.

Паводле ацэнак спецыялістаў, тут у мяне пад нагамі - каля трохмільярдаў тон калійных угнаенняў. Распрацоўваць радовішчаплануюць на працягу 90 гадоў.

Праходка калійных ствалоў - гэта самы першы крок у здабычыкалійнай солі. Каб ажыццявіць гэты працэс, спатрэбіліся сучасныятэхналогіі. Складанасць была ў тым, што на такой глыбіні ў зямлібыло шмат вады.

Будаўніцтва горна-ўзбагачальнага камбіната для Петрыкава - гэтановы этап развіцця раёна. Тут з'явяцца каля двух тысяч новыхрабочых месцаў. Для сваіх працаўнікоў на Беларуськаліі ўжопабудавалі два новыя шматкватэрныя жылыя дамы. Завяршыцьмаштабнае будаўніцтва камбіната плануюць у 2019 годзе, а ў 2021 -выйсці на здабычу паўтара мільёна тон калійных угнаенняў за год зперспектывай павелічэння да трох мільёнаў.

Іван Галаваты, генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій":"Петрыкаўскае радовішча сёння самае перспектыўнае, якое нетолькі дазволіць падтрымаць рудную базу Беларуськалія, але ідазволіць Рэспубліцы Беларусь паспяхова канкурыраваць іпавялічваць свае магутнасці на калійным рынку ў свеце. Калі сённямагутнасці прадпрыемства складаюць 12,6 мільёна тон, то зуводам гэтага камбіната магутнасці складуць каля 14,5 мільёна напершым этапе і ў далейшым давесці другі этап - 15,5 - 16 мільёнаўтон".

Сёння Беларуськалій - адзін з найбуйнейшых вытворцаў іэкспарцёраў калійных угнаенняў. Сваю прадукцыю прадпрыемствапастаўляе ў 96 краін свету.