Сучасная тэхніка папоўніла парк сельгаспрадпрыемстваў паўночнага рэгіёна

18 апреля 2018

Дзясяткі энерганасычаных трактароў выйшлі ў палі Віцебскай інтэграцыйнай структуры. Прынцып такіх аграхолдынгаў - праца ад поля да прылаўка. У рэгіёне іх 4. Палі знаходзяцца ў 8 раёнах. Плошчай гэта больш за 70 000 гектараў. Пасля завяршэння работ тэхніка будзе перакінутая ў гаспадаркі іншых раёнаў. У прыватнасці, Расонскага, Ушацкага і Чашніцкага.

Мікалай Шарснёў, старшыня Віцебскага аблвыканкама: "Тыя аб'яднанні сельскагаспадарчыя, якія створаныя, у іх тэхнічны парк дазваляе правесці сяўбу збожжа, коласавых і зернебабовых за дзесяць дзён. Летась мы зрабілі для сябе цвёрдыя высновы: трэба працаваць у дзве змены. Ноч вядзем глебаапрацоўку і дзень вядзем глебаапрацоўку. У дзень сеем".

Палова раллі ў паўночным рэгіёне краіны адведзеная пад збожжа і зернебабовыя культуры. Таксама ў вобласці плануюць пасеяць не меней за 100 000 гектараў канюшыны ў чыстым выглядзе. Пад лён адведзена 13 000 гектараў.