Сучасная тэхніка папоўніла парк сельгасмашын Віцебскай вобласці

21 апреля 2018

Дзесяткі энерганасычаных трактароў выйшлі ў палі. Пасля завяршэння работ тэхніка будзе перакінута ў гаспадаркі іншых раёнаў, у прыватнасці, Расонскі, Ушацкі і Чашніцкі.

Палова зямель у паўночным рэгіёне нашай краіны адведзена пад збожжавыя і зернебабовыя культуры. Таксама ў Віцебскай вобласці плануюць пасеяць не менш за 100 тысяч гектараў канюшыны. Пад лён адведзена 13 тысяч гектараў.