Саўмін разгледзеў вынікі развіцця беларускай эканомікі за 7 месяцаў

18 августа 2021

ВУП Беларусі ў першым паўгоддзі паказаў рост на 3,3 %. Такі ж паказчык дасягнуты і па выніках сямі месяцаў. Аб працы ўсіх галін сёння гаварылі на пасяджэнні Саўміна. Асноўны ўклад у рост эканомікі ўнесла прамысловасць. Акрамя таго, з красавіка аднаўляецца сфера паслуг. І гэта не толькі IT-сектар, які заўсёды быў і застаецца ў добрай форме, але і грамадскае харчаванне. Яно летась з-за пандэміі прасела. Зараз выходзіць у драйверы развіцця. 

У ліку значных пытанняў, якім трэба надаць асаблівую ўвагу ў другім паўгоддзі для забеспячэння росту эканомікі, эфектыўнасць бізнес-працэсаў і інвестыцыі.