Сумесныя праекты Сербіі і Беларусі

18 мая 2013

Сербія прапаноўвае Беларусі прыняць удзел  у мадэрнізацыі і прыватызацыі некалькіх машынабудаўнічых сербскіх прадпрыемстваў. Гэта стала вядома напярэдадні падчас візіту беларускай дэлегацыі бізнесменаў, на чале з віцэ-прэм'ерам Пятром Пракопавічам у Бялград. Топ-менеджары  айчынных прадпрыемстваў правялі ў Сербіі шэраг прэзентацый і перамоў. Так Беларусь і Сербія пашыраць зборачныя вытворчасці тэхнікі МАЗ і МТЗ у Сербіі, запусцяць новыя праекты ў сферы будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, выкарыстанні прыродных рэсурсаў. 


Падрабязней - Іван Міхайлаў (відэа).