Сумесныя прадукты для краін Афрыкі і Еўразіі гатовыя ствараць Беларусь і Егіпет

18 Чэрвеня 2019

Размова не толькі пра машынабудаванне. На паўночнаафрыканскім  рынку  ўжо добра ведаюць нашы МАЗы, сельгастэхніку, пагрузчыкі "Амкадор". Пра ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва  ішла размова сёння ў Палацы Незалежнасці. Тут прымалі прэзідэнта Егіпта. Гэта першы афіцыйны візіт кіраўніцтва краіны  ў Мінск. Беларусь можа прапанаваць партнёрам  тэхналогіі стварэння цяплічных комплексаў, мяса-малочных ферм, вытворчасці прадуктаў харчавання. 

У цэлым  партнёрства паміж краінамі развіваецца дынамічна. Гэта пытанне пад асабістай увагай прэзідэнтаў. Па выніках перамоў  прынялі дарожную карту супрацоўніцтва на найбліжэйшыя два гады, а таксама пакет міжнародных дакументаў. За асабісты ўклад у развіццё двухбаковых адносін паміж дзяржавамі Аляксандр Лукашэнка ўручыў кіраўніку Егіпта ордэн Дружбы народаў.