Саветы бяспекі Беларусі і Узбекістана падпісалі шэраг пагадненняў

13 апреля 2021
За апошнія два гады ў плане супрацоўніцтва   былі паспяхова рэалізаваны сумесныя праекты, такія як удзел у Армейскіх гульнях, рамонт ваеннай тэхнікі, абмен інфармацыяй для спынення тэрарыстычнай дзейнасці, а таксама наркатрафіку. Па лініі МНС  гэта пастаўка розных узораў тэхнікі і навучанне спецыялістаў Узбекістана ў нашых сілавых ВНУ.

Дамоўна-прававая база паміж Беларуссю і Узбекістанам сёння складае больш за 70 пагадненняў з розных галін - эканоміка, медыцына, ваенна-тэхнічная сфера, а таксама пагадненні паміж праваахоўнікамі і ратавальнікамі.