Сталіца ўзмацняе сваю прысутнасць у Кітаі. Толькі Савецкі раён Мінска з пачатку года экспартаваў прадукцыі ў КНР больш чым на 3 мільёны долараў. Попытам карыстаюцца, да прыкладу, дакладныя прыборы і навукаёмістая тэхніка. Аб гэтым напярэдадні паведамілі падчас анлайн-цырымоніі падпісання мемарандума аб паразуменні паміж раёнам Наньша горада Гуанчжоў і Савецкім раёнам Мінска. Дарэчы, яго 170 арганізацый супрацоўнічаюць з КНР, з іх 9 - экспарцёры. Бакі дамовіліся рэалізоўваць і новыя інвестыцыйныя праекты.
2021-ы афіцыйна праходзіць пад знакам супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Беларусі і Кітая.
Савецкі раён Мінска экспартаваў у КНР прадукцыі больш чым на 3 млн долараў з пачатку 2021 года
24 октября 2021













