Савет Рэспублікі сёння разгледзіць праект бюджэту на будучы год

3 декабря 2019
Яго прыбытковую частку сфарміруюць за кошт экспарту, падатковых паступленняў і акцызаў. Траціна дзяржаўных грошай пойдзе на завяршэнне пяцігадовых дзяржпраграм. А амаль палова - на сацыяльную сферу. Сярод галоўных задач - забяспечыць зарплату бюджэтнікаў у суадносінах 80 працэнтаў да сярэдняй па краіне. За аснову праекта бюджэту-2020 узяты базавы сцэнарый, у якім рост ВУП - 1,9 працэнта. Усяго на парадку дня верхняй палаты парламента - 13 пытанняў. Сярод іх міжнародныя дамовы і 6 законапраектаў.