Савет Рэспублікі плануе падрыхтаваць прапановы па рэгіянальнай палітыцы

15 июня 2018

Каб павысіць ролю мясцовых Саветаў у жыцці гараджан, сенатары плануюць падрыхтаваць новыя прапановы па рэгіянальнай палітыцы.

Сёння пра гэта паведаміў старшыня верхняй палаты парламента падчас візіту ў Ашмянскі і Астравецкі раёны. Гаварылі пра інфраструктуру Гродзенскага рэгіёна: стварэнне новых рабочых месцаў, павышэнне зарплат і ролі мясцовай ініцыятывы ў развіцці вобласці. Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што камісіі па дапамозе ў працаўладкаванні павінны працаваць пад строгім кіраўніцтвам старшынь мясцовых Саветаў.

Зараз у Астраўцы будуецца раённая бальніца на 370 месцаў, хутка з'явіцца новы дзіцячы сад, крыху пазней аздараўленчы комплекс са стадыёнам, басейнам і трэнажорнай залай. Згодна з планамі, да 2025 года насельніцтва горада павялічыцца да 20 тысяч чалавек.