Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі абмяркуе ўдасканаленне палажэнняў дагавора аб ЕАЭС

26 января 2018

Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі сёння ў Маскве абмяркуе ўдасканаленне палажэнняў дагавора аб ЕАЭС. Таксама размова пойдзе аб пытаннях макраэканомікі і мытнага рэгулявання, санітарных і фітасанітарных мерах. Нагадаем, у аўторак калегія ЕЭК ужо прыняла шэраг рашэнняў у галіне мытнага адміністравання, тэхнічнага рэгулявання і гандлёвай палітыкі. Будзе створаны рэестр эканамічных аператараў, а таксама наладжаны абмен звесткамі для прызначэння і выплаты пенсій у ЕАЭС.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя