Супрацоўніцтва Беларусі і Швейцарыі пераводзяць на новыя рэйкі

19 июня 2013

Прычым не толькі ў пераносным сэнсе. У Мінску падпісалі дамову аб стварэнні дзелавога савета, сустаршынёй якога стаў гендырэктар швейцарскай кампаніі Штадлер Груп - той самай, чые сучасныя электрычкі ўпрыгожылі парк Беларускай чыгункі. Зрэшты, пасажырскія перавозкі - гэта не адзінае, што збліжае сёння эканамічныя інтарэсы Беларусі і Швейцарыі.


Столькі аптымізму ў швейцарцаў з'явілася пасля цэлага шэрагу перамоў на вышэйшым узроўні. На адной з апошніх сустрэч у красавіку з удзелам Аляксандра Лукашэнкі абмяркоўвалася магчымасць пашырэння супрацоўніцтва ў сферы чыгуначнага будаўніцтва. Дарэчы, адносна планаў па ўзаемадзеянні ў іншых галінах, акрамя чыгункі, сёння ў Штадлер Рэйл Груп выказалі жаданне супрацоўнічаць, напрыклад, у машынабудаванні.


Калі гаварыць у цэлым пра швейцарскі бізнес, дык яго цікавасць да Беларусі тлумачыцца не толькі ўмовамі нашага рынку, але і магчымасцю выйсці на прастору Мытнага саюза з усім яго спажывецкім патэнцыялам.