Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі і прэм'ер-міністра Арменіі

31 марта 2020

Прэзідэнт Беларусі і прэм'ер Арменіі абмеркавалі супрацоўніцтва

Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі і прэм'ер-міністра Арменіі адбылася сёння па ініцыятыве армянскага боку. Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян абмеркавалі пытанні функцыянавання эканомікі ў цяперашніх няпростых умовах і адзначылі  сур'ёзныя праблемы і складанасці.
Бакі абмяняліся меркаваннямі адносна цэнаў на вуглевадароды, якія і Беларусь, і Арменія імпартуюць з Расійскай Федэрацыі. Аляксандр Лукашэнка і Нікол Пашынян канстатавалі завышаны ўзровень цэнаў на прыродны газ, адзначыўшы, што ён відавочна не адпавядае сусветнаму ўзроўню і цяперашняй сітуацыі ў цэлым. Асобнай тэмай  размовы стала функцыянаванне сістэм аховы здароўя і процідзеянне распаўсюджванню сезонных вострых вірусных інфекцый.

Саміт ЕАЭС: Выключна вузкі склад або відэаканферэнцыя

Акрамя таго, палітыкі абмеркавалі  магчымасць сустрэчы лідараў ЕАЭС для абмеркавання эканамічных выклікаў. Ініцыятыва прагучала ад Аляксандр Лукашэнкі, бо наша краіна старшынствуе ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Ёсць неадкладныя пытанні, якія патрабуюць дэталёвага абмеркавання на вышэйшым узроўні. Беларускі лідар даручыў старшыні Калегіі ЕЭК Міхаілу Мясніковічу  прапрацаваць гэтае  пытанне з кожным з бакоў і давесці да іх  абмеркаваныя пазіцыі. У выпадку згоды кіраўнікоў дзяржаў  Беларусь прапануе правесці сустрэчу  ў выключна вузкім складзе, гарантаваўшы поўную бяспеку кожнаму з членаў дэлегацый. Альтэрнатыўным варыянтам можа стаць відэаканферэнцыя.