Адбыўся штогадовы прыём для ўдзельнікаў праграмы Карэйскага агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве

27 июня 2014

У рэзідэнцыі Пасла Рэспублікі Карэя ў Мінску прайшоў штогадовы прыём для ўдзельнікаў праграмы Карэйскага агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве. Яно працуе з Беларуссю ўжо 20 гадоў у асноўным па міжнародных навучальных праграмах. Штогод каля 10 дзяржслужачых, даследчыкаў з нашай краіны пераймаюць вопыт у Карэі.


З нагоды збору ўдзельнікаў праграмы ў рэзідэнцыі пасла выступіў фальклорны ансамбль карэйскага горада Пхачхон.