Адбылася сустрэча віцэ-прэм'ера Беларусі і намесніка міністра замежных спраў Італіі

3 марта 2015

У планах таксама стварэнне італьянскага кластара ў свабоднай эканамічнай зоне "Брэст". Аб гэтым і іншых праектах сёння ішла размова на сустрэчы віцэ-прэм'ера Беларусі і намесніка міністра замежных спраў Італіі. Уладзімір Сямашка і Бенедэта Дэла Ведова абмеркавалі ўвесь спектр гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Італія ўжо ўваходзіць у групу лідараў па колькасці агульных з Беларуссю праектаў. Дзве краіны маюць больш за сотню сумесных прадпрыемстваў. У нас працуюць  каля 70 замежных кампаній з італьянскім капіталам. Усё гэта добры падмурак для далейшага супрацоўніцтва.

Нагадаем, у маі ў Мілане пройдзе сусветная выстава ЭКСПА-2015. У прэстыжным форуме прымуць удзел больш як 140 краін. У рэкорднай па маштабе выставе свае магчымасці прадэманструе і Беларусь. Візітнай карткай стане нацыянальны павільён - зараз яго актыўна дабудоўваюць.