Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Егіптам і краінамі еўразійскай "пяцёркі" - перспектыва года

17 июня 2019

Падпісанне пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Егіптам і краінамі еўразійскай "пяцёркі" - перспектыва гэтага года. Пра гэта нашаму каналу заявіў пасол Беларусі ў Каіры Сяргей Рачкоў. Дзякуючы паніжэнню ўвазных пошлін нашай прадукцыі  будзе прасцей асвойваць егіпецкі рынак. Тавараабарот можа вырасці як мінімум удвая. Сёння ён ужо перасягнуў адзнаку 100 мільёнаў долараў. 

Сяргей Рачкоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце: "У нас у стадыі распрацоўкі і рэалізацыі больш за 15 сумесных праектаў з Егіптам. Гэта і ў галіне прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, навукі, адукацыі. Па рашэнні прэзідэнтаў у лютым 2017 года мы стварылі сумесную вытворчасць аўтатэхнікі МАЗ, выпусцілі першую тэхніку, якая сябе добра зарэкамендавала. Зараз мы разлічваем, што Егіпет яшчэ больш падтрымае гэты праект. Мы павялічым лакалізацыю да 40 % і пачнем прадаваць аўтатэхніку МАЗ не толькі на тэрыторыі Егіпта, але і ў сумежныя дзяржавы, у першую чаргу на Афрыканскім кантыненце".

У Егіпце збіраюць нашы трактары, адкрытыя зборачныя лініі тэхнікі "Амкадор" і Бабруйскаграмаш. У планах разам вырабляць дызельныя рухавікі. У праект запросяць  Мінскі маторны завод.