Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і Разанскай вобласці будзе падпісана ў бліжэйшы час

26 июля 2013
Бакі таксама рыхтуюць праект сумеснай праграмы ўзаемадзеяння на 2 гады. Пра гэта стала вядома на сустрэчы ў Разані Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Пятрышэнкі з губернатарам Алегам Кавалёвым. Плануецца, што пагадненне ахопіць усе асноўныя сферы дзейнасці - прамысловасць, АПК, будаўніцтва і гуманітарную сферу.
У рамках візіту беларускага пасла ў Разань Ігар Пятрышэнка і Алег Кавалёў наведалі гандлёвы дом Беларускі. Гэтае прадпрыемства працуе больш як год і гандлюе выключна айчыннымі таварамі. Зараз распрацоўваецца пытанне адкрыцця ў Разані і сеткі фірмовых магазінаў беларускіх прадуктаў.