Пра гэта стала вядома напярэдадні на пасяджэнні рабочай групы ў Беллёгпраме. Канцэрн адказвае за гандлёвую кааперацыю з гэтай расійскай вобласцю. Ужо працуе некалькі праектаў. Так, адно з беларускіх прадпрыемстваў сумесна з арэнбургскім бізнесам вырабляе дахавыя матэрыялы. Зараз калегі зацікавіліся аднаўленнем супрацоўніцтва з Магілёўліфтмашам. Не павінна заставацца ўбаку і лёгкая прамысловасць.
Удзельнікі абмеркавалі і прадухіленне незаконнага рээкспарту нашай прадукцыі. Для Арэнбургскай вобласці гэта актуальна - рэгіён мае працяглую мяжу з Казахстанам.
Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Мінскай і Арэнбургскай абласцямі падпішуць на наступным Форуме рэгіёнаў
7 июня 2019













