Пагадненне аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія порты падпісана ў Маскве

19 февраля 2021

Беларускія грузы будуць ісці на экспарт праз тэрыторыю Расіі. Сёння ў Маскве падпісана пагадненне (міністрамі транспарту дзвюх краін) аб перавалцы айчынных нафтапрадуктаў праз расійскія парты. Праект мяркуе перавалку беларускімі прадпрыемствамі больш чым 9,8 мільёнаў тон грузаў у расійскіх партах на Балтыцы. Гаворка ідзе пра мазут, бензін і масла. Дакумент прадугледжвае заключэнне кантрактаў па прынцыпе take-or-pay. Калі адпраўнік забяспечвае перавалку ў аб'ёме менш узгодненага, марскі тэрмінал у любым выпадку атрымлівае плату за ўвесь узгоднены груз.

Падпісанае пагадненне пакуль датычыцца толькі перавалкі нафтапрадуктаў. Але ў перспектыве, на экспарт праз расійскія парты, могуць сыходзіць і беларускія калійныя ўгнаенні, драўніна і прадукцыя айчыннага машынабудавання.