Падзеі ў беларускай IT-сферы

19 августа 2017

Гарачы жнівень багаты і на падзеі ў беларускай IT-сферы. На тыдні апублікаваны рэйтынг Міжнароднага саюза электрасувязі ў рамках праекта "Вымярэнне інфармацыйнага грамадства".

Сёння наша краіна займае 31 радок са спісу 175 дзяржаў свету, апярэджваючы не толькі краіны СНД, але і шматлікія еўрапейскія дзяржавы. Галоўная навіна ў тым, што Беларусь за 15 гадоў стала адным з сусветных лідараў па развіцці інфармацыйна-камп'ютарных тэхналогій. З 2002 года паднялася на 26 пазіцый, паказаўшы ўнікальныя тэмпы росту.

І яшчэ адна навіна з свету айчынных IT - кампанію-рэзідэнта Парка высокіх тэхналогій купіла карпарацыя Google.

Юрый Мельнічак, інвестар праекта AIMatter:

"Самае галоўнае - гэтае іміджавае набыццё. Гэта фактычна першы раз, калі кампанія ўзроўню Google, не проста публічная амерыканская кампанія, не проста міжнародная кампанія, але яшчэ кампанія, якая клапоціцца пра свой імідж, пра сваю рэпутацыію, пра ўсялякія юрыдычныя моманты, у нейкай ступені ў чымсьці рызыкнула пазнаёміцца з беларускім правам і купіць беларускую кампанію. Зараз мы лічым, што значна прасцей будзе беларускім кампаніям рабіць здзелкі з замежнымі, таму што створаны прэцэдэнт".

Як знакавая здзелка з Google можа змяніць не толькі стаўленне інвестараў, але і ландшафт айчыннай IT-індустрыі?