Паніжэнне стаўкі рэфінансавання будзе працягвацца па меры запаволення інфляцыі

18 октября 2017

Аб гэтым заявіў сёння журналістам кіраўнік Нацбанка падчас 14-га Міжнароднага форуму "БанкІТ".

Таксама Павел Калаўр адзначыў, што Нацыянальны банк прадоўжыць практыку стварэння прававой, метадалагічнай і тэхналагічнай базы для лічбавай трансфармацыі банкаўскай сферы, бо менавіта за гэтым будучыня.

Форум сабраў больш за паўтары тысячы кіраўнікоў і экспертаў у сферы фінансаў, IT і ўпраўленні з больш чым 10-ці краін. Адбудзецца 14 секцыйных пасяджэнняў, уключаючы дыскусіі, на якіх выступяць больш за 60 спікераў.