У сераду новая серыя праекта Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта"

11 ноября 2019

Інавацыйныя тэхналогіі нафтаздабычы Беларуснафта правядзе працы на расійскім радовішчы

Уласныя інавацыйныя тэхналогіі нафтаздабычы выпрабуюць беларускія навукоўцы ў Расіі. Нашы спецыялісты будуць працаваць на Халмагорскім радовішчы ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе. Пры станоўчым выніку бакі плануюць аформіць даўгачаснае партнёрства. Не спыняюцца пошукі чорнага золата і на тэрыторыі Беларусі. Так, на Рэчыцкім радовішчы нядаўна прасвідравалі самую буйную ў краіне групу свідравін.

У Беларусі распрацоўваюцца 100 новых радовішчаў карысных выкапняў

За апошнія 3 гады ў працу перададзеныя каля 100 новых радовішчаў. Чым багатыя беларускія нетры? Глядзіце ў сераду новую серыю праекта Агенцтва тэленавін "На кантролі Прэзідэнта".