Смалявіцкі раён і індустрыяльны парк "Вялікі камень" дамовіліся аб супрацоўніцтве

1 сентября 2017

Рамачнае пагадненне прадугледжвае ўзаемадзеянне ў будаўнічай сферы - пры ўзвядзенні новых аб'ектаў перавага будзе спецыялістам Смалявіцкага раёна. Таксама плануецца адкрыць новыя спецыяльнасці на базе Смалявіцкага аграрна-тэхнічнага ліцэя і арганізаваць у раёне курсы кітайскай мовы.

Ху Чжэн, галоўны выканаўчы дырэктар кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка: "Кітайска-беларускі індустрыяльны парк размешчаны на тэрыторыі Смалявіцкага раёна, таму мы не можам існаваць адасоблена. Мы гатовыя даваць штуршок да эканамічнага развіцця раёна, і гатовыя прапаноўваць яшчэ больш працоўных месцаў для мясцовых жыхароў".

Дарэчы, Смалявічы 16 верасня адзначаць Дзень горада. Спецыяльна да гэтай падзеі кіраўніцтва індустрыяльнага парка запросіць у Беларусь з Паднябеснай музычны калектыў.