Смілавіцкая валюшна-лямцавая фабрыка пашырае лінейку ўсесезоннай прадукцыі

9 марта 2019

Цёплыя зімы  ўносяць карэктывы ў  асартымент. Вытворчасць валёнак  з надыходам  вясны сыходзіць на другі план. Зараз адзіны ў краіне вытворца валенага абутку  не так даўно пачаў выпускаць і іншыя тавары. Гэта коўдры і падушкі. Дарэчы, сыравіна айчынная. Цана на коўдру - да ста рублёў, на падушку - каля дваццаці.

Нядаўна фабрыка ў Смілавічах адсвяткавала сваё 90-годдзе. Гэта адзіны вытворца валенага абутку ў Беларусі. Каля 60 % прадукцыі ідзе на экспарт.