Слуцкі раён - самы хлебаробны ў Мінскай вобласці

25 июля 2018

Тут ўжо намалацілі першую тысячу тон. І літаральна на наступны дзень яшчэ ў скарбонцы каравая плюс мільён кілаграмаў. Залацістую пшаніцу з палёў прыбіраюць і сямейныя экіпажы. З-за дажджлівага надвор'я ўмовы не з лёгкіх, але ў тэрміны аграрыі ўкладваюцца. Палявы рэпартаж Юліі Токар.

Любоў не проста з першага погляду - з дзяцінства. Камбайнер Аляксандр Анціпцаў разам з братам на палявыя працы выходзяць з асаблівым пачуццём адказнасці. Убраць як мага больш залатых каласоў для іх як выклік. І невыпадкова, сёлета яны першыя тысячнікі ў вобласці. А ў мінулым сезоне перамаглі на дыстанцыі ў дзве і тры тоны.

Літаральна на наступным дні ў гэтым жа саўгасе ў скарбонцы на каравай яшчэ плюс мільён кілаграмаў. Экіпаж братоў Фандзюхіных таксама працуе з запалам.

Запаветныя 70 цэнтнераў з гектара атрымаць не ўдалося - надвор'е ўнесла карэктывы. Майская засуха і ліўні падчас ўборкі зніжаюць ураджайнасць. Але ж не якасць збожжа. І каб нагнаць, збор пшаніцы чаргуюць з рапсам.

Адразу з палёў залацістае збожжа прывозяць менавіта сюды. Тут яго ачышчаюць, сушаць. Каб вільготнасць складала каля 14%. Ад гэтага паказчыку і залежыць якасць будучай мукі.

Для эканоміі гэты зернесушыльны комплекс у рэжыме нон-стоп працуе на мясцовых відах паліва - дровах і торфе. А для эканоміі расходу паліва падчас жніва за працай трактароў сочаць анлайн.

Пакуль праект тэсціруюць у Лагойскім раёне. Датчыкі назірання ўсталёўваюць на рухавікі паўсотні новых трактароў. Яны і трансліруюць працу сельгастэхнікі ў рэальным часе.

Яшчэ сотню новых трактароў для гаспадарак вобласці давядзецца апгрэйдзіць сучаснымі тэхналогіямі. І такім чынам за падрыхтоўкай глебы пад сяўбу азімых спецыялісты аграрнага сектара змогуць ужо сачыць анлайн з Мінска.