Слуханні па дзяржаўна-прыватным партнёрстве пройдуць у Доме ўрада

25 ноября 2014

Парламенцкія слуханні па дзяржаўна-прыватным партнёрстве пройдуць сёння ў Доме ўрада. Удзельнікі вызначаць канцэптуальныя падыходы па распрацоўцы законапраекта. З міжнародным вопытам рэгулявання ў гэтай сферы заканадаўцаў азнаёмяць прадстаўнікі Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН. Дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў Беларусі толькі зараджаецца. У якасці базы пры Мінэканомікі створаны цэнтр ДПП і міжведамасны каардынацыйны савет. Яго задача - выбраць пілотныя праекты, якія будуць рэалізоўвацца на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства.