Славакам цікавы беларускі вопыт у IT і сельскай гаспадарцы

18 сентября 2019

Аб развіцці супрацоўніцтва сёння гаварылі і на беларускім прамыслова-інвестыцыйным форуме. Новых партнёраў у нашай краіне шукаюць прадпрымальнікі з Індыі, Японіі і Славакіі. У Беларусі ўжо дзейнічаюць прадпрыемствы са славацкім капіталам у галіне фармацэўтыкі і біятэхналогій. Супрацоўніцтва з гэтай еўрапейскай краінай дапаможа нам узмацніць прысутнасць на еўрапейскіх рынках. Тавараабарот за мінулы год склаў каля 200 млн еўра, па ацэнках экспертаў, гэта сціплы паказчык. Патэнцыял - у сумесных праектах у сферы інфармацыйных тэхналогій - славакам цікавы наш вопыт ІТ-краіны, а таксама сельскай гаспадарцы.

Лукаш Парызек, намеснік міністра замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі: "З намі прыехала больш як 30 прадпрымальнікаў. Таму я ўпэўнены, цікавасць існуе. Гэта прадпрымальнікі з розных сфер. Вядома, гэта датычыцца і класічных галін - як сельская гаспадарка, але таксама і інавацыйных усялякіх, новых галін прадпрыемстваў. Яны павінны сустрэцца са сваімі беларускімі партнёрамі, таму мы падаем гэтую пляцоўку, не толькі для перамоў, але ўжо і для пэўных дагавораў аб супрацоўніцтве".

Кожны дзень форуму напоўнены круглымі сталамі, канферэнцыямі і семінарамі. Ён прадоўжыцца да пятніцы.