Iнтэграцыя МАЗа і КАМАЗа

13 февраля 2013
У найбліжэйшы час адбудуцца перамовы па стварэнні альянсу. Бакі пацвердзілі цеснае партнёрства ў эканамічнай сферы дзвюх краін. Да канца года могуць стварыць 5 сумесных кампаній. Курыраваць гэтае пытанне будуць першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка і расійскі віцэ-прэм'ер. Сумесныя прамысловыя карпарацыі змогуць пазіцыянаваць сябе як на рынку АЭП, так і далёкага замежжа. Таксама ў сакавіку пачнуць чарговы раўнд перамоў па балансе нафты і нафтапрадуктаў Саюзнай дзяржавы на 2013 год.